Знайсці
21.05.2019 / 08:456РусŁacБел

Апошнюю серыю «Гульні тронаў» паглядзела рэкордная колькасць людзей

Каля 19,3 млн чалавек паглядзелі прэм'еру апошняй, шостай серыі заключнага сезона серыяла «Гульня тронаў» (Game of Thrones), якая адбылася ў нядзелю. Пра гэта паведаміў у панядзелак тэлеканал HBO.

Папярэднюю серыю паглядзелі каля 18,4 млн чалавек. Як заяўляў HBO, гэта быў на той момант рэкордна высокі паказчык для серыялаў у жанры фэнтэзі. Папярэдні рэкорд — 17,8 мільёнаў гледачоў — належаў трэцяму эпізоду «Доўгая ноч» (The Long Night), паказаным у эфіры тры тыдні таму.

Серыял быў створаны па матывах цыкла раманаў «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джорджа Марціна. Прэм'ера першага сезона адбылася 17 красавіка 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930