Знайсці
20.05.2019 / 21:2915РусŁacБел

«Быў зусім іншага меркавання»: Кадыраў заявіў, што Зяленскі яго расчараваў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі яго расчараваў пасля інаўгурацыйнай прамовы ў Вярхоўнай Радзе. Пра гэта Кадыраў напісаў у сваім Telegram-канале.

«Уладзімір Аляксандравіч, я быў пра вас зусім іншага меркавання. Думаў, што паспяховы, дасведчаны і вядомы шоўмен стане мудрым і разважлівым палітыкам, а вы адразу паквапіліся на чужое. Так добрыя суседзі не робяць! Вымушаны расчаравацца ў вас. А так не хацелася ў першы ж дзень!» — заявіў Кадыраў.

Кадыраву не спадабалася, што Зяленскі назваў Крым часткай Украіны.

«Сваёй задачай ён назваў «вяртанне Данбаса і Крыма». Не буду нічога казаць пра Данбас, які выціскаецца безразважнымі дзеяннямі кіраўніцтва Украіны. А што тычыцца Крыма, то паўвостраў у сакавіку 2014 года назаўсёды вярнуўся дадому ў Расію і нікуды сыходзіць не збіраецца! Зяленскаму і яго будучым пераемнікам варта назаўжды засвоіць, што Крым быў, ёсць і вавекі вякоў будзе складовай часткай Расіі», — лічыць ён.

На думку Кадырава, «хутчэй за ўсё, інаўгурацыйную прамову рэдагавалі за акіянам, інакш прэзідэнт не стаў бы ў першы ж дзень рабіць ваяўнічыя заявы, пагражаючы захапіць тэрыторыю суседняй дзяржавы».

Кадыраў перакананы, што калі б «Расіі патрэбныя былі чужыя землі, Кіеў даўно стаў бы абласным цэнтрам на захадзе РФ».

«Вялікі, прыгожы, квітнеючы горад! Але Расія гэтага не зробіць ніколі! Мы паважаем тэрытарыяльную цэласнасць краіны братняга ўкраінскага народа! Нам чужога не трэба, але і свайго нікому не аддамо!», — лічыць Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930