Даслаць навіну
Знайсці
20.05.2019 / 21:28 9

Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце»

Актрыса міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» Эмілі Уотсан распавяла на сустрэчы з журналістамі, што думае пра Беларусь, піша Citydog.by са спасылкай на брытанскае выданне Daily Express.

Павялічыць выяву

У другой серыі міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» гледачы пазнаёміліся з Ульянай Хамюк з Мінска — паводле сюжэта, выдуманая гераіня працавала фізікам-ядзершчыкам у Беларускім інстытуце ядзернай энергетыкі. Жанчыну сыграла англічанка Эмілі Ўотсан.

На сустрэчы з журналістамі актрыса распавяла аб сваёй гераіні: «Яна з Беларусі, і, калі вы прыедзеце ў Беларусь хоць на дзве секунды, вы зразумееце, што гэта, імаверна, было найгоршае месца для жыцця на планеце ў сярэдзіне ХХ стагоддзя (відавочна, актрыса кажа пра Другую сусветную вайну) Насельніцтва вынішчалася з Захаду і з Усходу ў той час, калі яна была дзіцем. Таму гэта неймаверна моцныя, жывучыя і ўстойлівыя людзі <…> ».

Трэцяя серыя міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» выйдзе ў эфір ужо сёння, 20 мая.

3
Максим Дизайнер / адказаць
21.05.2019 / 12:56
Ах-ха-ха. Иастера желтых заголовков. НН-щики - молодцы)
1
Усяслаў / адказаць
22.05.2019 / 00:07
Калі браць 1941 - 1944, то магчыма яна і мае рацыю. Вайна ва Ўсходняй Эўропе адрознівалася ад вайны ў Заходняй Еўропе. І ў Беларусі загінула больш людзей у адносных лічбах чым у суседніх краінах
1
Дзядзька / адказаць
22.05.2019 / 20:28
Максим Дизайнер, навучыся спачатку пісаць без памылак хоць на якой мове, а то не зразумець што пішаш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30