Знайсці
20.05.2019 / 20:5315РусŁacБел

Навукоўцы: Сэкс паміж зямлянамі і дзецьмі каланізатараў Марса можа быць небяспечным

Сэкс паміж зямлянамі і дзецьмі каланізатараў Марса можа быць небяспечным, піша Inverse.

Выданне прыводзіць меркаванне прафесара Універсітэта Райса (штат Тэхас, ЗША) Скота Саламона, які ўпэўнены, што біялагічная эвалюцыя чалавека на Чырвонай планеце будзе працякаць з хуткасцю «амерыканскіх горак».

Як мяркуе біёлаг, нашчадкаў каланізатараў Марса ад людзей з Зямлі будуць адрозніваць больш моцныя косткі, абмежаваная магчымасць глядзець удалячынь, зменены колер скуры, лепшая засваяльнасць кіслароду і іншая імунная сістэма.

Гэта можа зрабіць небяспечным кантакты паміж зямлянамі і марсіянамі, што накладзе штучнае абмежаванне на тое, як дзве папуляцыі змогуць узаемадзейнічаць і змешвацца. Саламон сцвярджае, што ў сярэднім кожнае дзіця на Зямлі нараджаецца з 20-120 генетычнымі мутацыямі, колькасць якіх з-за падвышанай радыяцыі на Марсе будзе значна вышэйшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930