Знайсці
20.05.2019 / 20:373РусŁacБел

У Нямеччыне пачаўся судовы працэс над «шарыяцкай паліцыяй»

Праз пяць гадоў пасля таго, як ў 2014 годзе некалькі ісламістаў, апрануўшыся ў камізэлькі з надпісам «шарыяцкая паліцыя», праводзілі начныя рэйды па Вуперталі, яны ўжо ў другі раз апынуліся на лаве падсудных, паведамляе DW.

 

У Вуперталі на захадзе Германіі пачаўся другі судовы працэс па справе членаў салафіцкай арганізацыі, якія назвалі сябе «шарыяцкай паліцыяй». Гэта сем мужчын ва ўзросце ад 27 да 37 гадоў, якія не сталі нічога казаць па сутнасці абвінавачвання.

Падсудным, якія ў 2014 годзе, апрануўшыся ў яркія святлоадбівальныя камізэлькі з надпісам «шарыяцкая паліцыя», спынялі маладых мусульман перад дыскатэкамі, кафэ, ігральнымі заламі і бардэлямі, патрабуючы ад іх адмовіцца ад алкаголю, азартных гульняў і распусты, пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Ім ставіцца ў віну парушэнне забароны на нашэнне ўніформы або саўдзельніцтва ў гэтым.

У 2016 годзе суд у Вуперталі апраўдаў іх, аднак у студзені 2018 года Федэральная судовая палата Германіі адмяніла гэтае рашэнне суда, заявіўшы, што ён не ўлічыў шэраг абставінаў, у прыватнасці, уздзеянне камізэлек з надпісам «шарыяцкая паліцыя» на маладых мусульман. Справу вярнулі ў Вуперталь для новага разгляду.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930