Даслаць навіну
Знайсці
20.05.2019 / 20:23 25

Некалькі буйных паблікаў Укантакце спыталі, ці хочуць беларусы атрымаць расійскія пашпарты

На мінулым тыдні суполка ў сацыяльнай сетцы Укантаце «Гэта Віцебск, дзетка» спытала ў сваіх чытачоў, ці хацелі б яны атрымаць расійскія пашпарты. Нагодай стала рашэнне Уладзіміра Пуціна спрасціць атрыманне расійскага грамадзянства для жыхароў Украіны і Беларусі.

Павялічыць выяву

Суполка «Гэта Віцебск, дзетка» вельмі шматлікая. Яна налічвае 155 тысяч падпісантаў, з іх 104 тысячы — з Беларусі. Адзначым, што спачатку лідзіраваў варыянт «Хочам», толькі пасля таго, як мінскія суполкі сталі перапошчваць гэты допіс, лічбы пайшлі на карысць варыянту «Не хочам».

Павялічыць выяву

Тое ж самае пытанне сваім чытачам задаў паблік «Гэта Мінск, дзетка». Адметна, што ў гэтым апытанні варыянт «Не хочам» перамагае больш упэўнена. На «Гэта Мінск, дзетка» падпісана больш за 75 тысяч карыстальнікаў Укантакце.

Зімой адразу з дзясятак рэгіянальных суполак задало сваім чытачам пытанне, ці хочуць яны ў склад Расіі. Найбольшы паказчык жадаючых быў якраз у Віцебску.

ЗП

0
дзядзька Рыгор / адказаць
21.05.2019 / 13:01
Гражданин России,
давай уже про процветающую Россию 
0
Дзядзька / адказаць
21.05.2019 / 19:04
Гражданин России, болей тупога тлумачэння ці лепей сказаць дзіцячага апраудання пашпарту РФ пашукаць яшчэ трэба. А што тычыцца блытаніны, дык тут я вам скажу, што няма краіны у свеце, дзе б любілі рускіх і гэта як раз праблема для нас, што нас блытаюць часам і таму мы вымушаныя тлумачыць, што ні "аслы" і ганебны захоп Крыма з намі ніякім чынам не звязаны. Таму давай дасвіданія са сваім рашэн пашпартам!
0
Лістападаўскі Ґаспадар / адказаць
21.05.2019 / 21:14
Дед Мороз, для Беларусі грамадзянін Беларусі заўсёды лічыцца толькі грамадзянінам Беларусі. Хоць ён мае яшчэ 10 пашпартоў. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31