Знайсці
20.05.2019 / 20:0712РусŁacБел

Твітар унутраных войскаў МУС запрашае беларускіх міліцыянераў на работу ў Бранск ФОТАФАКТ

У твітары Унутраных войсках МУС яшчэ 17 красавіка (але ўвагу карыстальнікі на гэта звярнулі толькі цяпер) з'явіўся рэкламны твіт УМУС Расіі па Бранскай вобласці аб запрашэнні на работу… супрацоўнікаў беларускай міліцыі! 

Беларусам абяцаюць «дапамогу пры афармленні пераезда», «службовае жыллё» і «дапамогу ў атрыманні адукацыі». 

Для зацікаўленых указаныя кантакты. 

Карыстальнікі сацсеткі ўжо пачалі рэагаваць на такую прапанову рытарычным пытаннем, ці трэба другі раз даваць прысягу. 

Станам на 18:45 панядзелка ўдакладніць, якім чынам гэта з'явілася ў афіцыйным твітары, магчымасці няма — прэс-сакратар унутраных войскаў недаступны. 

Акаўнт вядзецца Уладзімірам Пархомцавым з 2015 года. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930