Буйныя еўрапейскія кампаніі адмовіліся плаціць расійскім пастаўшчыкам пасля забруджвання нафты ў «Дружбе»
Французская нафтавая кампанія Total і італьянская Eni замарозілі выплаты расійскім пастаўшчыкам нафты, у тым ліку «Раснафце» і «Сургутнафтагазу», з-за забруджвання нафты ў трубаправодзе «Дружба», піша Reuters.
Кампаніі павінны былі заплаціць да 15 мая. Як вынікае з паведамлення агенцтва, кампаніі гатовыя аднавіць выплаты пасля вызначэння велічыні шкоды і аднаўлення паставак чыстай нафты.
Пры гэтым расійскі бок лічыць, сцвярджае Reuters, што заходнія пакупнікі павінны заплаціць за пастаўлены прадукт і толькі затым фармальна заявіць пра прэтэнзіі да яго якасці.
«Хто захоча плаціць за такую нафту? Гэта і не нафта, строга кажучы. І ніхто ў Расіі не можа растлумачыць, хто і каму будзе выплачваць кампенсацыі», — заявіла адна з крыніц агенцтва.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў
 28
«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера