Знайсці
20.05.2019 / 15:248РусŁacБел

У Мінску вынеслі прысуд 10-класніку за напад у школе

17 мая суд Савецкага раёна сталіцы вынес прыгавор 16-гадоваму школьніку, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу. Яго прызналі вінаватым ў збіцці іншага падлетка і пакаралі абмежаваннем вольнага часу.

Паводле абвінавачання, 16 лістапада ў сярэдняй школе №66 на глебе асабістых непрыязных адносін здарылася сварка старшакласніка з іншым вучнем. Першы не менш за пяць разоў ударыў другога рукамі па шыі, галаве і ў твар, а таксама сілай утрымліваў за нагу.

У выніку пацярпелы школьнік атрымаў траўмы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх (працягласць расстройства здароўя тэрмінам да 4 месяцаў).

Па прыгаворы суда, школьніку абмяжуюць свабоду вольнага часу на тэрмін 6 месяцаў. Цяпер ён абавязаны выконваць парадак выкарыстання вольнага ад вучобы часу, абмежавана яго знаходжанне па-за домам у перыяд з 22.00 да 06.00, забаронена хадзіць у кафэ і іншыя грамадскія месцы, дзе на разліў прадаюць спіртное ці піва.

Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930