Знайсці
20.05.2019 / 14:22РусŁacБел

Жыхар Пінска патануў падчас лоўлі ракаў у Прыпяці

Няшчасце здарылася ў Пінску ў суботу 18 мая. Трое сяброў выехалі на адпачынак за горад да Прыпяці. Ужыўшы спіртное, адзін з іх адправіўся лавіць ракаў.

Калі мужчына не вярнуўся, яго прыяцелі выклікалі міліцыю. Вядучы спецыяліст абласной арганізацыі Асвод Вячаслаў Сімакоў распавёў sb.by:

- На дзяжурную станцыю Пінскага Асвода паведамленне паступіла ў 22.15. Ратавальнікі выехалі ў раён здарэння. Аднак з-за цёмнага часу сутак знайсці зніклага не ўдалося. На наступны дзень, 19 мая, цела мужчыны было знойдзена за 70 метраў ніжэй па плыні ад месца адпачынку прыяцеляў на глыбіні паўметра. Патанулы 1988 года нараджэння, жыхар Пінска. Па факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930