Знайсці
20.05.2019 / 12:21103РусŁacБел

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Увечары 16 мая ў Магілёве знік 22-гадовы інспектар ДАІ Яўген Патаповіч. Праз некалькі гадзін яго знайшлі ў лесе мёртвым.

Па меркаванні Следчага камітэта, даішнік здзейсніў суіцыд.

Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі.

Па інфармацыі СК, Патаповіч праігнараваў паведамленні дзяжурнага і не паехаў на месца ДТЗ. Ён прыехаў у лес, дзе пакончыў з сабой.

Рукі Патаповіча былі ў кайданках. Але следчыя кажуць, што гэта не перашкаджала яму скарыстацца зброяй.

Слядоў барацьбы на целе міліцыянта не знайшлі. Таксама пазней стала вядома, што інспектар адправіў шэраг суіцыдальных паведамленняў знаёмым. А ў красавіку Патаповіч ужо спрабаваў здзейсніць суіцыд, паведамілі следчыя.

У дзень трагедыі ён набыў у краме дровы, рыдлёўку і вадкасць для распальвання. Гэтыя прадметы пасля былі знойдзены каля яго цела.

З дапамогай вадкасці інспектар спаліў свае штаны. Мяркуецца, што гэта было зроблена, каб версія аб забойстве была больш пераканаўчай.

Паведамленне ў «Вайбер» Патаповіч напісаў сам, таксама каб калегі ўспрынялі яго смерць як забойства.

Чытайце: Што застаецца незразумелым у гісторыі з суіцыдам магілёўскага даішніка

СК: даішнік сам спаліў штаны перад смерцю

Хроніка падзей

16 мая Патаповіч быў адзін у пешым патрулі. То бок яму трэба было дабрацца да месца ДТЗ ці з іншымі супрацоўнікамі на іх машыне, ці «на папутках». Замацаванага за сабой аўто ў інспектара не было.

Увечары 16 мая Патаповіч — па папярэдняй версіі — сеў у нейкую машыну. Больш інспектара жывым ніхто не бачыў.

Спачатку разглядалася версія, што інспектар сеў у машыну на расейскіх нумарах да траіх цыган, бо сам ён паспеў адправіць паведамленне пра гэта калегам. Чорную «Волгу» шукалі па ўсёй краіне, але безвынікова. Адначасова ў магілёўскіх раёнах Чапаеўка і Грабянёва прайшлі масавыя затрыманні цыган. Жанчын пратрымалі да 5 раніцы, мужчын — каля сотні чалавек — пакінулі на некалькі дзён пад вартай.

А 17 мая магілёўскі цыганскі барон Леанід Казіміраў паведаміў, што, па яго інфармацыі, забойцу затрымалі — і гэта не цыган.

Але ж пазней у той жа дзень Следчы камітэт абверг словы барона: у якасці падазраваных пакуль нікога не затрымлівалі. Таксама следчыя паведамілі, што інспектар быў забіты стрэлам у галаву. А версія з «Волгай» больш не з’яўляецца прыярытэтнай. На наступны дзень пачалі адпускаць з-пад варты затрыманых цыганоў.

Пазней следчыя паведамілі, што прагляд відэа з вулічных камер не выявіў аніякай чорнай «Волгі».

А на брыфінгу 20 мая паведамілі, што Яўген Патаповіч скончыў жыццё самагубствам.

Патаповіча пахавалі ў Магілёве 18 мая. На развітанне з інспектарам прыйшло каля 2000 чалавек.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч на пахаванне лейтэнанта не прыехаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930