Знайсці
20.05.2019 / 09:05РусŁacБел

А што, так можна? Самы дарагі гулец «Рэала» запатрабаваў 51 мільён еўра за сыход з клуба

radioestadio

Паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Гарэт Бэйл пасля матча чэмпіянату Іспаніі супраць «Бетыса» (0: 2) выказаў незадаволенасць сваім становішчам у клубе. Аб гэтым паведамляецца ў твітары Radioestadio.

Па інфармацыі выдання, Бэйл пайшоў з поля, не падзякаваўшы фанатам. У распранальні ён заявіў, што яго кантракт разлічаны яшчэ на тры гады. Калі кіраўніцтва «Рэала» хоча, каб ён пакінуў клуб, то яму павінны заплаціць па 17 мільёнаў еўра за кожны будучы сезон.

Хаўбек дадаў, што ў любым іншым выпадку ён застанецца ў камандзе. «А калі мне давядзецца гуляць у гольф, я займуся гэтым», — адзначыў ён.

У СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя пра гатоўнасць «Рэала» расстацца з Бэйлам ўжо летам 2019-га. Валіец — самае дарагое набыццё ў гісторыі «каралеўскага клуба». Яго трансфер з «Тотэнхэм» у 2013-м абышоўся «Рэалу» ў 100 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930