Знайсці
20.05.2019 / 08:34РусŁacБел

Стала вядома, хто паляцеў ад Беларусі на інаўгурацыю Зяленскага

Беларусь на інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі, якая пройдзе сёння ў Кіеве, будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка (пачатак у 10.00). Пра гэта TUT.BY распавялі ў прэс-службе Саўміна.

У 2014 годзе на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі ездзіў Аляксандр Лукашэнка. Тады запрашэнне адпраўлялі асабіста на імя беларускага прэзідэнта. Уладзімір Зяленскі разаслаў цыркулярнае запрашэнне праз пасольства.

Плануецца, што ўдзел у інаўгурацыі возьмуць прэзідэнты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, Венгрыі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч і памочнік генеральнага сакратара НАТА. Як раней заявілі ў МЗС Украіны, прадстаўнікоў Расіі не запрасілі на інаўгурацыю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930