Знайсці
20.05.2019 / 07:201РусŁacБел

Google адключыць Huawei ад усіх абнаўленняў Android

У кіраўніцтве Google прынялі рашэнне адмовіцца ад супрацоўніцтва з Huawei Technologies пасля таго як Міністэрства гандлю ЗША абвясціла пра намер унесці кітайскую кампанію ў чорны спіс.

Як паведамляе агенцтва Reuters, гэта будзе азначаць, што Huawei пазбавіцца доступу да абнаўленняў аперацыйнай сістэмы Android, а ўжо на наступнай серыі смартфонаў не будзе прыкладанняў Google Play Store і Gmail.

Пры гэтым у Huawei застанецца магчымасць атрымліваць доступ да Android, але толькі ў той яе версіі, якая знаходзіцца на адкрытых крыніцах. На тэхнічную падтрымку кітайская кампанія разлічваць не зможа.

Афіцыйна ў Google заяўляюць, што карыстальнікі Huawei, у якіх ужо стаялі прыкладання на смартфонах, змогуць працягваць імі карыстацца. Факт разрыву супрацоўніцтва пацвердзілі крыніцы выдання The Verge.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера