Знайсці
19.05.2019 / 22:199РусŁacБел

Гендырэктар кітайскай карпарацыі: Аўтамабілі Geely беларускай вытворчасці маюць перспектывы ў ЕС

Аўтамабілі Geely беларускай вытворчасці маюць перспектывы ў ЕС, заявіў гендырэктар Geely International Corporation Нань Шэнлян у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», перадае TUT.BY.

«Беларуска-кітайская каманда шмат ўкладвае сіл у гэты завод. Я задаволены, я бачу вынік. У нас самыя сур'ёзныя планы на гэтае прадпрыемства. Праз паўтара года працы з упэўненасцю скажу: беларусы робяць аўтамабілі не горш за кітайскіх спецыялістаў. Гэта сусветны стандарт», — заявіў гендырэктар кампаніі.

Нань Шэнлян сказаў, што мінімум 10 разоў на год бывае ў Беларусі і асабіста тэставаў ўсю лінейку выпускаемых тут аўто.

«У Беларусі асаблівае месца ў нашай стратэгіі. У першую чаргу — гэта Шаўковы шлях, мы на гэта робім стаўку. Ваша краіна прымае самы актыўны ўдзел у развіцці праекта — гэта першае. Да вашага ўрада вялікая павага і давер — гэта другое. У нас агульныя мэты — гэта трэцяе. Па-мойму, гэта і ёсць складнікі поспеху», — заявіў гендырэктар Geely.

Паводле яго, прыярытэтам з'яўляецца не столькі мясцовы рынак, а рынак ЕАЭС. «Потым гатовыя выйсці і на Еўропу», — запэўніў Нань Шэнлян.

Ён распавёў, што пакуль у Барысаве выпускаюць усяго 3 мадэлі — прадпрыемства абмежавана ў магутнасцях і пакуль аб пашырэнні лінейкі не гавораць, але ёсць верагоднасць, што магутнасці прыйдзецца нарошчваць. У Кітаі 12 заводаў і кожны выпускае адну мадэль.

Гендырэктар Geely заявіў, што ў Кітаі распачалі выпуск электрамабіля Geometry.

«Мы не чакалі такой колькасці папярэдніх замоваў. Прабег пасля поўнай зарадкі такой машыны — 400 кіламетраў. А пры поўнай камплектацыі — і ўсе 500. Цана аўто — каля 30 тысяч даляраў. Хто ведае, можа хутка яно з'явіцца ў Беларусі», — заявіў Нань Шэнлян.

Серыйную вытворчасць аўтамабіляў на барысаўскім заводзе пачалі 1 ліпеня 2018 года. За другое паўгоддзе каля 5 тысяч машын прадалі ў Расію, больш за 3,5 тысячы купілі беларусы. Гэта чацвёртае месца па аб'ёме продажаў на беларускім рынку. У 2019 году аб'ёмы вытворчасці плануецца падвоіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031