Знайсці
19.05.2019 / 20:184РусŁacБел

«Цыганскага следу зусім магло не быць». Былы следчы Волчак — пра расследаванне забойства інспектара ДАІ

Былы следчы пракуратуры Алег Волчак па просьбе «Белсата» ацаніў прафесіяналізм міліцыі і следчых, якія займаюцца расследаваннем забойства ў Магілёве інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча.

Алег Волчак — старшы следчы пракуратуры Фрунзенскага раёну Мінска ў 1994—98 гадах. Былы дэпутат Мінскага гарадскога савету. Займаецца праваабарончай дзейнасцю.

— Якія шанцы раскрыць гэтую справу, калі на трэці дзень пасля забойства падазраваных усцяж няма?

— Гэта нармальны працэс следства: ён ідзе два месяцы, а потым вырашаецца пытанне аб працягненні папярэдняга следства. Гэта стандартная практыка: працуюць, шукаюць.

Калі правільна агледжанае месца здарэння, калі сабраць доказы і правесці аператыўныя мерапрыемствы, то [злачынцаў] можна знайсці і праз пяць, і праз дзесяць гадоў. У маёй практыцы было забойства, якое раскрылі праз 15 гадоў. Галоўнае, каб усё было сабрана прафесійна: доказы, тэлефонныя званкі, якія былі ў гэтым раёне, сляды колаў, паламанае галлё.

— Наколькі прафесійным выглядае расследаванне, калі меркаваць па тым, што распавядае пра гэта сам Следчы камітэт?

— Кепска, што няма ніякай канферэнцыі Следчага камітэту, на якой хаця б распавялі, што яны зрабілі папярэдне, якія вышуковыя мерапрыемствы правялі.

Мне не падабаецца тое, што ўсіх цыганоў па Беларусі пачалі тузаць і затрымліваць без нагоды і прычынаў. Цыганы пачалі хавацца па кватэрах, бо баяцца збіцця і затрымання. Гэта непрафесійная праца. Так не ловяць злачынцаў.

«Міліцыянты паводзілі сябе з намі нармальна, не затрымлівалі, а запрасілі ветліва праехаць з імі, я пагадзіўся. Усё было нармальна, такая ў іх праца, праблем не бачу. Ніхто нікога не біў», — расказвалі ў Магілёве карэспандэнту НН на другі дзень пасля забойства. Фота Надзеі Бужан.

— Вы першы заявілі, што версія з «цыганамі на чорнай «Волзе»» можа быць ілжывым следам. Чаму аблавы на цыганоў працягваюцца, нягледзячы на тое, што непрыярытэтнай гэтую версію прызнаў таксама Следчы камітэт?

— Гэта праблема адсутнасці нармальнага кіраўніцтва Следчага камітэту на месцах. Раней такімі справамі кіравалі пракуроры.

Падчас маёй працы ўсё рабілася нашмат больш пісьменна — па цяжкіх злачынствах у нас былі штодзённыя нарады, на якіх абмяркоўваліся ўсе магчымыя версіі. Натуральна, у нас ніколі не было адной — звычайна мы распрацоўвалі ад пяці да сямі версіяў.

Наколькі я бачу, у гэтай справе цыганскага следу зусім магло не быць.

Хутчэй за ўсё, трэба шукаць мясцовыя варыянты. Можа быць у гэтага маладога міліцыянта была сувязь з нейкімі незразумелымі людзьмі.

— Як вы пракаментуеце тое, што міністр унутраных справаў не прыехаў на пахаванне Яўгена Патаповіча?

— Лічу, у гэтай сітуацыі павінная была быць аб’яўленая міліцэйская жалоба. Калі забіваюць паліцыянта ў Штатах, там праводзяць жалобныя мерапрыемствы.

Гэтак у нас і праяўляецца адсутнасць прэстыжу працы для шараговых супрацоўнікаў у органах.

Апытанка

Размаўляў Дзяніс Дзюба, Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031