Знайсці
19.05.2019 / 16:08РусŁacБел

Прадпрымальнікі і топ-менеджары з'едуцца на маштабны летні бізнэс-форум

Бізнэс-лагер Лiпень.PRO-2019 пройдзе 26-28 ліпеня на беразе ракі Нёман (у 90 км ад Мінска). Сёлета ён збярэ больш за 600 прадпрымальнікаў.

Праграма бізнэс-лагера пабудавана такім чынам, каб усе ўдзельнікі пазнаёміліся між сабой, знайшлі карысныя кантакты і даведаліся апошнія фішкі ў бізнэсе.

Удзельнікі змогуць паслухаць выступы 25 вядомых бізнэсоўцаў. Эксперты падзеляцца сваімі сакрэтамі, факапамі і ведамі ў галіне бізнэсу, менеджменту, псіхалогіі, асабістага развіцця, нестандартных падыходаў да вядзення спраў. Яшчэ адна асаблівасць форуму — спікеры выступаюць без прэзентацый. Усе выступы пройдуць у нефармальнай абстаноўцы, дзе кожны зможа задаць сваё пытанне спікеру.

Акрамя 24-гадзіннага нэтворкінгу і навучання, удзельнікаў чакае больш за 20 лакацый для адпачынку і забаў: майстар-клас па гульні на хангу, фітнес, валейбол, зона з кальянам і вячоркі ля вогнішча з песнямі пад гітару.

Для ўдзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў палатках і нумарах, а таксмама харчаванне на працягу ўсяго адпачынку.

Падрабязнасці на сайце.

Бізнэс-лагер «Лiпень.PRO» праводзіцца грамадскім аб'яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031