Знайсці
19.05.2019 / 12:043РусŁacБел

Агляд ТЦ «Галерэя» завершаны. Выбухоўкі не знайшлі ФОТА

Фота СК.

Увечары 18 мая ў міліцыю паступіла паведамленне ад невядомага пра тое, што ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Галерэя» ў Мінску закладзена выбухоўка, паведамілі ў СК.

Чытайце: У Мінску ізноў «замініравалі» «Галерэю»

На месца здарэння выбывалі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы.

Сёння, 19 мая, агляд месца здарэння завершаны. Выбуховых прылад не знойдзена.

Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса.

Працягваецца правядзенне неадкладных следчых дзеянняў, вызначаецца асоба падазронага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера