Знайсці
19.05.2019 / 09:328РусŁacБел

Пераможца «Еўрабачання» Дункан Лоўрэнс распавёў пра прычыны свайго поспеху

Фота: Martin Fjellanger, Eurovision Norway, EuroVisionary

На прэс-канферэнцыі па выніках конкурсу «Еўрабачанне-2019» пераможца Дункан Лоўрэнс, які прадстаўляў Нідэрланды, распавёў пра прычыны перамогі ў конкурсе, піша ТАСС.

«Я думаю, сакрэт у тым, каб не мець сакрэтаў, быць адкрытым, быць сабой і займацца музыкай», — прызнаўся Лоўрэнс. Ён падкрэсліў, што не ведае, чаму гледачы Еўрабачання актыўна галасавалі за яго. Ён выказаў надзею, што іх натхнілі яго музыка, вершы і гісторыя песні.

Напярэдадні, 18 мая падчас прэс-канферэнцыі, Лоўрэнс заявіў пра сваю бісэксуальнасць, піша Лента.ру.

«Я больш чым проста артыст — я чалавек, я жывая істота, я бісэксуал, я музыкант, я адстойваю гэта. І я ганаруся тым, што ў мяне ёсць магчымасць паказаць, хто я насамрэч», — распавёў ён.

Фінал конкурсу, у якім ўдзельнічалі 26 краін, прайшоў у Тэль-Авіве 18 мая 2019 года. Прадстаўніца Беларусі Zena (Зінаіда Купрыяновіч) заняла 25-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930