Знайсці
19.05.2019 / 16:5218РусŁacБел

У Паўднёвай Афрыцы невядомы ўдарыў Шварцэнэгера нагой у спіну ВІДЭА

У Паўднёвай Афрыцы на амерыканскага акцёра і экс-губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера напаў невядомы.

Акцёр прысутнічаў на дзіцячых спаборніцтвах па скачках са скакалкай. Ён пачаў здымаць відэа з дзецьмі. У гэты час да яго спрабаваў падысці невядомы мужчына, аднак ахова не пускала яго.

Праз некаторы час зламыснік падбег з разгону да Шварцэнэгера і ўдарыў яго нагамі ў спіну. Акцёр упаў. Ахова затрымала нападніка.

Пазней у Twitter акцёр падзякаваў усім за турботу.

«Дзякуй за хваляванні, але турбавацца няма пра што. Я думаў, што мяне штурхае натоўп, што часта здараецца. Я толькі зразумеў, што мяне ўдарылі, калі ўбачыў відэа», — паведаміў акцёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930