Знайсці
18.05.2019 / 18:2115РусŁacБел

Старшыня расійскай Дзярждумы: У Зяленскага пачалася дэменцыя

Заява новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб магчымым вяртанні Крыма ў склад краіны можа быць звязана з дэменцыяй, якая ў яго магла пачацца. Пра гэта заявіў старшыня расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

«Прэзідэнт Украіны павінен ведаць добра гісторыю і падзеі, якія адбываліся ва Украіне пяць гадоў таму, без гэтага немагчыма развіццё адносін, заснаваных на дружбе і даверным супрацоўніцтве», — адзначыў Валодзін.

Ён нагадаў расійскую версію падзей, што ў 2014 годзе, пасля падзей Майдана, жыхары Крыма правялі рэферэндум аб незалежнасці, а пазней аб уступленні ў склад Расіі.

Старшыня Дзярждумы падкрэсліў, што, акрамя гэтага, Зяленскаму варта памятаць, што ў Украіны і Расіі таксама агульная мова, што неабходна ўлічваць, «як бы каму не хацелася».

Раней 18 мая Зяленскі абвясціў, што Украіна верне сабе Крым, але ўдакладніў, што для гэтага павінна прайсці шмат часу.

Чытайце таксама: Зяленскі: Татары ізноў сталі ахвярамі рэпрэсій

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930