Знайсці
18.05.2019 / 14:144РусŁacБел

З 20 мая навукоўцы пяройдуць на новы стандарт кілаграма

З 20 мая — чарговага Сусветнага дня метралогіі — навукоўцы больш не будуць вымяраць вагу з дапамогай фізічнага прадмета, паведамляе Engadget.

Было вырашана адмовіцца ад цыліндрычнага кавалка плаціна-ірыдыевага сплаву, які знаходзіцца ў вакуумнай пасудзіне ў парыжскай лабараторыі.

Праблема была ў тым, што нават знаходзячыся ў абсалютна стэрыльных умовах, ідэальна дакладны кілаграмовы цыліндр усё адно губляе атамы. Гэта скажае галоўную мерку вагі на планеце, і эталонны кілаграм паволі губляе сваю вагу.

За 130 гадоў цыліндр мог страціць каля 50 мікраграмаў.

Цяпер за дакладную вагу кілаграма будзе адказваць так званы «баланс Кібла» або «шалі Вата», якія вызначаюць вагу праз пастаянную Планка — асноўную канстанту квантавай тэорыі.

Прылада прадугледжвае стварэнне пастаяннай колькасці электрамагнітнай энергіі, якая неабходна для ўраўнаважвання аднаго кілаграма. Меркай стане электрычны ток і напружанне, прапарцыйнае сіле магнітнага поля эталоннага кілаграма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930