Знайсці
17.05.2019 / 22:4520РусŁacБел

СК: Версія з выкраданнем даішніка на чорнай «Волзе» не з’яўляецца прыярытэтнай

Следчы камітэт паведамляе, што за мінулыя суткі следчымі, супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі праведзены каласальны аб'ём працы, каб высветліць усе абставіны гібелі супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскім раёне.

Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, смерць міліцыянера наступіла ў выніку агнястрэльнага ранення ў галаву. Пры гэтым следчыя чакаюць заключэння судова-медыцынскай і іншых экспертыз.

Следчыя цяпер разглядаюць некалькі версій здарэння, у тым ліку правяраецца версія аб выкраданні міліцыянера невядомымі асобамі на аўтамабілі чорнага колеру, аднак, зыходзячы з атрыманых у ходзе расследавання звестак, яна не з'яўляецца прыярытэтнай.

Пры гэтым следствам атрымана інфармацыя, што каля 18-й гадзіны 16 мая супрацоўнік міліцыі знаходзіўся каля чыгуначнага пераезду ў раёне вуліц Вакзальнай і Першамайскай Магілёва насупраць будынка Аблспажыўсаюза, дзе сеў у нявысветлены аўтамабіль. Праз некаторы час маладога чалавека знайшлі памерлым.

Паведамляецца, што па справе затрыманых няма.

Чытайце таксама: У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930