Знайсці
17.05.2019 / 19:2122РусŁacБел

Рэпарцёр, які выступае за будаўніцтва храма ў Екацярынбургу, папрасіў пабіць яго на камеру. І яго пабілі ВІДЭА

Працягваецца пратэст жыхароў Екацярынбурга (Расія) супраць будаўніцтва сабора Святой Вялікапакутніцы Кацярыны на месцы сквера ў цэнтры горада. Пратэстоўцы патрабуюць захаваць сквер.

Мясцовы журналіст Максім Румянцаў, які выступае за будаўніцтва храма, правакаваў пратэстоўцаў супраць будаўніцтва гэтага храма ударыць яго ў твар.

Поўныя версіі запісаў апублікаваныя на сайце Цэнтра свабоднай журналістыкі, у якім працуе Румянцаў. Яны былі зробленыя яшчэ 8 красавіка падчас аднаго з папярэдніх мітынгаў гараджан, аднак сталі папулярнымі толькі цяпер.

На першым відэа Румянцаў на камеру кажа, што «храм заўсёды прыцягвае ў святое месца ашалелых людзей». Людзі вакол пачынаюць абурацца тым, што рэпарцёр назваў іх вар'ятамі. Румянцаў звяртаецца да аднаго з актывістаў і просіць зламаць яму сківіцу.

«Зламайце мне сківіцу, зламайце. За словы адказваеш — тады бі. А калі не можаш стукнуць, тады і не кідайся такімі словамі. Усе, дзяўчынка, да пабачэння», — кажа Румянцаў і праз імгненне падае ад удару ў сківіцу. Яму спатрэбіўся некаторы час, каб падняцца. «Ну вось як раз ткі мы і бачым, што мы нікога рукамі не чапалі», — сказаў на заканчэнне ён, ачуўшы ад удару.

Раней пратэстоўцаў у Екацярынбургу назваў дэманамі тэле- і радыёвядучы Уладзімір Салаўёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера