Знайсці
17.05.2019 / 17:26РусŁacБел

Кітайскі месяцаход выявіў незвычайныя мінералы на спадарожніку Зямлі. Яны дапамогуць раскрыць сакрэт стварэння Месяца

Кітайскі месяцаход «Юйту-2» («Нефрытавы заяц-2»), першы ў свеце месяцаход, які здзейсніў мяккую пасадку на адваротным баку Месяца, атрымаў даныя пра месяцовы грунт, якія дапамогуць прааналізаваць склад мантыі Месяца, а таксама разгадаць сакрэт стварэння і эвалюцыі Месяца і Зямлі, піша «Сіньхуа».

Група даследнікаў на чале з Лі Чуньлаем з Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая вывучыла даныя, атрыманыя усталяванымі на «Юйту-2» спектрометрамі для вымярэння ў бачнай і блізкай інфрачырвонай абласцях спектра. Навукоўцы выявілі, што грунт у зоне прызямлення зонда «Чан'э-4» змяшчае алівін і піраксен, якія, як яны лічаць, паступілі з мантыі ў глыбіні спадарожніка Зямлі.

Пасля таго як зонд «Чан'э-4» паспяхова прызямліўся ў кратары Фон Кармана ў басейне Паўднёвага полюса Айткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня гэтага года, месяцаход «Юйту-2» перадаў на Зямлю спектральныя даныя добрай якасці з двух участкаў паверхні Месяца.

«Гэтыя даныя, у адрозненне ад даных, атрыманых яго папярэднікам на блізкім баку Месяца, прыемна нас здзівілі», — сказаў Лі Чуньлай.

Паводле яго слоў, на аснове атрыманых даных даследчыкі выявілі, што месяцовы грунт змяшчае вялікую колькасць алівіна і піраксену з нізкай колькасцю кальцыю, а таксама невялікі аб'ём піраксену з высокай колькасцю кальцыю. Гэтыя элементы, як мяркуюць навукоўцы, хутчэй за ўсё, паступілі з месяцовай мантыі.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў апошнім нумары Nature.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930