Знайсці
17.05.2019 / 17:051РусŁacБел

У Магілёве Audi вылецела на сустрэчную паласу і пратараніла тры аўтамабілі

Раніцай 17 мая ў Магілёве 22-гадовы кіроўца Audi рухаўся па вуліцы Якубоўскага з боку Сурганава ў напрамку вуліцы Бірулі, паведамляе міліцыя.

Праязджаючы ў раёне дома 40, яго аўтамабіль выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з трыма аўто: «Пежо-806», «Аўдзі Q7» і «Аўдзі А4».

У выніку ДТЗ вадзіцель першай «Аўдзі» са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы, таксама шпіталізаваны кіроўца «Пежо», магілёвец 60 гадоў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930