Знайсці
17.05.2019 / 16:232РусŁacБел

Кіраўнік Асіповіцкага райвыканкама падаў у адстаўку

Яшчэ адзін буйны чыноўнік напісаў заяву аб адстаўцы. На гэты раз гаворка ідзе пра старшыню Асіповіцкага райвыканкама Паўла Налівайку. Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў выканкаме.

Фота: Ніна Царык, sb.by.

«Так, падаў. Сёння ў яго апошні працоўны дзень», — сказалі ў Асіповіцкім райвыканкаме. Ад іншых каментароў там адмовіліся. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «чыноўнік праходзіць сведкам па крымінальнай справе».

Павел Налівайка нарадзіўся ў 1973 годзе ў Асіповічах. У 1996 годзе скончыў Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт (спецыяльнасць па адукацыі — механізацыя сельскай гаспадаркі), у 2007 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці).

Працоўны шлях пачаў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў ПА «БелАўтаМАЗ» інжынерам па рамонце і мантажы аддзела галоўнага механіка. Пасля вайсковай службы вярнуўся на пасаду інжынера аддзела галоўнага механіка АЗАА. З 2007 года працаваў намеснікам дырэктара — галоўным інжынерам установы па захоўванні матэрыяльных каштоўнасцяў «Маяк», у сакавіку 2012 г. — зноў у калектыве аўтаагрэгатчыкаў: намеснік начальніка аддзела тэхнічнага кантролю, галоўны інжынер прадпрыемства (2012-2016).

У 2016-2017 гадах быў першым намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама, а са жніўня пазамінулага года ўзначаліў раён.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031