Знайсці
17.05.2019 / 14:482РусŁacБел

Галоўная канкурэнтка Домрачавай завяршыла кар'еру ў 25 гадоў

ispo.com

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Лаура Дальмаер завяршыла спартыўную кар'еру ў 25 гадоў.

«Паважаныя фанаты, сябры і партнёры! Прыйшоў час развітвацца! Пасля неверагодна цяжкага сезону, поўнага узлётаў і падзенняў, я больш не адчуваю стапрацэнтнага запалу, неабходнага для прафесійнага спорту. Таму я вырашыла скончыць сваю біятлонную кар'еру. …Каб вызваліць месца для новых прыгод, мне пара закрыць біятлонную главу свайго жыцця», — напісала нямецкая спартсменка ў інстаграме.

Дальмайер з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай 2018 гадоў ў спрынце і гонцы пераследу, уладальніцай бронзы Пхенчхана-2018 у індывідуальнай гонцы. Яна сем разоў станавілася чэмпіёнкай свету. У сезоне-2016/17 біятланістка выйграла агульны залік Кубка свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031