Даслаць навіну
Знайсці
17.05.2019 / 13:45

Валёнкі = зіма? А от і няпраўда! Майстар-клас па валянні — 22 мая

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па валянні з воўны ў межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць»

Павялічыць выяву

Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год — насіць іх як стылёвы аксесуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў.

Калі вы любіце цікавыя аксэсуары і цэніце цяпло рэчаў, зробленых уручную, гэты майстар-клас якраз для вас.

Па выніках майстар-класа вы атрымаеце не толькі прыгожы аксэсуар, але і карысны навык, каб надалей самастойна ствараць эксклюзіўныя аксэсуары для сябе і ў падарунак.

А яшчэ мы ўпэўненыя, што вас уразіць і сам працэс, бо воўна — надзвычай мяккі, цёплы, утульны матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам, праца з якім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям (ад 6 гадоў).

Прыходзьце па сваю пару валёнак!

Нагадаем, у межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць» вас чакаюць майстар-класы па:

— пляценні паясоў на бердзечках,
— выцінанцы,
— стварэнні маляваных дываноў,
— вышыўцы,
— майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах budzma.by і bellitmuseum.by.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 22 мая (серада), 18:00

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас! 

Даведкі па тэлефоне/viber +375 29 269 45 87

Падзея на Facebook

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30