Знайсці
17.05.2019 / 12:42РусŁacБел

Апошні званок у Мінску пройдзе раней, чым у рэгіёнах — з-за гадавіны трагедыі на Нямізе

Фота Сяргея Гудзіліна

Апошні званок для выпускнікоў мінскіх школ і гімназій прагучыць 29 мая. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

— Сёлета ўсе святочныя мерапрыемствы, звязаныя з апошнім школьным званком, пройдуць у Мінску 29 мая, у адрозненне ад усіх іншых рэгіёнаў краіны, дзе падобнае свята запланаваны на дзень пазней. Гэта звязана з тым, што 30 мая 2019 года спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей, якія адбыліся ў сталіцы ў падземным пераходзе станцыі метро «Няміга» (тады загінулі 54 чалавекі), - распавёў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.

Адзначаецца, што рашэнне было прынята ўладамі горада, яно ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі. Усяго ў гэтым годзе школы і гімназіі сталіцы сканчаюць 9603 адзінаццацікласнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера