Знайсці
17.05.2019 / 12:0811РусŁacБел

Лукашэнка назваў тры ўмовы абрання дэпутатам у Палату прадстаўнікоў

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па арганізацыі і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, піша БелТА

«Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія пры гэтым падзяляюць галоўныя прынцыпы: незалежнасць краіны, стабільнае развіццё і рост дабрабыту беларускага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, дэпутацкі корпус павінны прадстаўляць эксперты ў розных галінах, спецыялісты — адказныя і адданыя краіне людзі, прафесіяналы з дзяржаўным мысленнем, высокаадукаваныя прадстаўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, юрысты, навуковыя работнікі, вядомыя ў рэгіёнах прадпрымальнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы.

«Толькі тым парламентарыям, хто выканаў усе свае перадвыбарчыя абяцанні, змог наладзіць дзейсную сувязь з выбаршчыкамі, карыстаецца ў іх рэальнай падтрымкай і даверам, будзе месца ў новым складзе вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады.

Я намякаю на тое, што кандыдатам у дэпутаты трэба будзе сустракацца з народам, размаўляць, тлумачыць, распавядаць пра сваю пазіцыю, пра тое, як яны будуць працаваць у парламенце. Ваша задача - дапамагчы ім арганізаваць гэтую працу па сустрэчах з выбаршчыкамі. І важна, каб людзі, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі, зналі, што ўжо зрабіў іх дэпутат і што неабходна зрабіць заўтра для дабрабыту рэгіёну і ўсёй нашай краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930