Знайсці
17.05.2019 / 11:574РусŁacБел

Што такое «пешая работа», падчас якой быў выкрадзены 22-гадовы даішнік? Тлумачыць міліцыянер

«Наша Ніва» звярнулася да служачага з просьбай патлумачыць, што такое «пешая работа» інспектара ДАІ. 

Той кажа, што гэта заведзеная практыка. 

«Сэнс працы даішніка на гэтак званай пешай рабоце ў тым, што ён сядзіць у дзяжурнай часці без машыны і чакае выкліка. Пасля выкліка на месца ДТЗ яго задача — прыбыць туды і скласці пратакол.

Аўтамабіля ў яго самога няма, машыны задзейнічаны ў іншых месцах, а яму трэба толькі правесці работу «на зямлі».

Таму, як правіла, яго да месца аварыі падвозіць патрульны аўтамабіль. Або нейкі калега, ну як атрымаецца. Ён там разбіраецца, а калі дакладвае, што ўсё зроблена, яго зноў падбіраюць патрульнікі. 

Але гэта жыццё, шмат што залежыць і ад камплектаванасці аддзела. Бывае такое, напрыклад, што прыязджаюць сваякі пацярпелых і вязуць інспектара на сваёй машыне. Па ўнутраным статуце такога быць не павінна: а калі прыватная машына сама трапіць у ДТЗ? Калі ўзнікне пагроза жыццю інспектара?

Унутраныя дакументы забараняюць пры выкананні сядаць у прыватныя машыны, толькі калі там не здзейснена злачынства», — патлумачыў міліцыянт.

«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ

Забойцы інспектара ДАІ ў Магілёве пакуль не затрыманыя. Праца вялася ўсю ноч

Што вядома пра 22-гадовага Жэню Патаповіча, якога ўчора забілі невядомыя на чорнай «Волзе» 

У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031