Знайсці
17.05.2019 / 09:049РусŁacБел

Меркаваны ўласнік аўто, на якім выкралі лейтэнанта ДАІ: Машына цэлы дзень стаяла пад вокнамі інтэрната

«Наша Ніва» звязалася з уласнікам аўтамабіля з рэгістрацыйным нумарам «у694ор98». Па інфармацыі блогера Нехта, менавіта на гэтым аўтамабілі быў выкрадзены і забіты 22-гадовы лейтэнант ДАІ Яўген Патаповіч.

53-гадовы Васіль Н. — ураджэнец Смаленскай вобласці Расіі, але мае беларускае грамадзянства і жыве ў Віцебску.

«Мая машына цэлы дзень стаяла пад вокнамі інтэрната, дзе мы жывём разам з жонкай. Учора ўвечары прыйшла міліцыя, машыну забралі. Цяпер яна ў іх на экспертызе. Ці браў хто машыну, я не ведаю. Калі я прыйшоў, яна была на месцы», — запэўніў ён карэспандэнта «Нашай Нівы».

У Расіі распаўсюджаная з'ява — выраб рэгістрацыйных нумароў-дублікатаў. Атрымліваецца, што па краіне адначасова ездзіць некалькі «аднолькавых» машын.

Найчасцей сапраўдны ўласнік аўто даведваецца пра гэта, толькі калі яму прыходзяць чужыя штрафы за фотафіксацыю. 

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера