Знайсці
17.05.2019 / 01:327РусŁacБел

Упершыню беларускі телеграм-канал набраў 50 000 падпісчыкаў. Аўтару — 20 гадоў

Упершыню ў гісторыі беларускага телеграма канал набраў 50 000 падпісчыкаў. Гэта «Нехта» — канал, створаны 20-гадовым Сцяпанам Пуцілам.

Пуціла вучыўся ў польскім універсітэце, калі стварыў папулярны Ютуб-канал Нехта з сатырычнымі відэа, поўнымі рэзкай крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Канал за два гады набраў 248 тысяч падпісантаў, а яго відэа набіраюць мільёны праглядаў — адзіны такі выпадак у Беларусі.

У сваім тэлеграм-канале Нехта публікуе скандальныя навіны, злівы і чуткі. Скачок папулярнасці ў яго здарыўся ў апошнія дні. Спачатку — пасля публікацыі папулярнага Ютуб-фільма «Самое ЖЁСТКОЕ решение Лукашенко». І асабліва — пасля таго як «Нехта» стаў публікаваць паведамленні з унутраных рассылак міліцыі па шакуючым забойстве даішніка ў Магілёве.

Відэа за двое сутак набрала 680 тысяч праглядаў. А лічба падпісчыкаў тэлеграм-канала з 9 мая вырасла з 33 да 52 тысяч.

Чытайце таксама:

тэлеграм-канал Нашай Нівы

nn.by; фота з Тэлеграм-канала Нехта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930