Даслаць навіну
Знайсці
16.05.2019 / 16:25 1

Першы намеснік міністра сувязі Дзмітрый Шадко падаў у адстаўку на фоне розных чутак

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко падаў заяву аб адстаўцы. Гэтую інфармацыю ён пацвердзіў Tut.by.

Павялічыць выяву

Дзмітрый Шадко. Фота: Укантакце.

«У гэты момант знаходжуся ў адпачынку. Некалькі тыдняў таму я звярнуўся ва ўрад з просьбай аб адстаўцы. Спадзяюся, сёння будзе атрымана згода кіраўніка дзяржавы», — сказаў Шадко.

Ён развеяў чуткі пра тое, што пакінуў Беларусь і не мае намеру сюды вяртацца на фоне затрымання гендырэктара «Белтэлекама». «У далейшым я збіраюся працаваць і жыць у Беларусі. Проста ўжо пяць гадоў працую ў міністэрстве. Гэта вельмі шматгранны і каштоўны вопыт. А зараз ёсць новыя цікавыя прапановы. Не да пенсіі ж працаваць на адным месцы», — растлумачыў ён.

Дзмітрый Шадко нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў у ЦК БПСМ, памочнікам генеральнага дырэктара, вядучым спецыялістам ЗАТ «ТКД Юніспектр», адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара, а затым і галоўным рэдактарам часопіса «Планета», які заснаваў «Белтрансгаз». У 2011 годзе Шадко стаў намеснікам міністра інфармацыі, а праз некалькі гадоў першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі.

У прэс-службе Мінсувязі сказалі, што Дзмітрый Генадзевіч знаходзіцца «другі тыдзень у планавым адпачынку».

Tut.by

7
Ales' / адказаць
16.05.2019 / 18:25
Ого! Першы беларускі чыноўнік што наважыўся сам падаць у адстаўку! А мы ўжо звыкліся што рабы не маюць на гэта права, і тут такое! Рэспект.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31