Знайсці
16.05.2019 / 15:5417РусŁacБел

МЗС: Беларусь не хоча выбіраць паміж Захадам і Усходам

Фота Волі Афіцэравай

Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпэўнена ў неабходнасці адмовы ад контрпрадуктыўнай дылемы паміж Усходам і Захадам, піша БелТА.

«Мы ўпэўненыя ў тым, што адмова ад контрпрадуктыўнай дылемы «з Усходам ці з Захадам» з'яўляецца укладам у будучую неабходную і, я спадзяюся, непазбежную нармалізацыю адносін у Еўрапейскім рэгіёне або, хутчэй, у рэгіёне АБСЕ», — заявіў намеснік кіраўніка МЗС Алег Краўчанка.

«Калі глядзець на сітуацыю з Беларусі, у якасці рызыкі уяўляецца менавіта канфрантацыя, якая працягваецца і ўзмацняецца. Абмен абвінавачваннямі ў тым, што прычына цяперашняй небяспечнай сітуацыі — у дзеяннях іншага боку, на наш погляд, не прывядзе ні да чога, бакі ніколі не змогуць дамовіцца», - дадаў ён.

Краўчанка лічыць, што прычынамі гэтай канфрантацыі з'яўляецца страта даверу паміж лідарамі краін. На думку дыпламата, для яго пераадолення неабходна сістэма ўзаемнага «сігналізавання аб адсутнасці пагрозы». Акрамя таго, занепакоенасць беларускага МЗС выклікае парушэнне сістэмы міжнародных дамоўленасцей і ўзгодненых правіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930