Знайсці
16.05.2019 / 15:293РусŁacБел

Прадстаўнік Беларусі зойме пасаду генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня 2020 года

Пасаду генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня 2020 года зойме прадстаўнік Беларусі — сёння дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, паведаміў журналістам у чацвер у Мінску ў кулуарах выставы MILEX в.а. генсакратара АДКБ Валерый Сямерыкаў.

«У прынцыпе, 22 мая будзе прынята рашэнне міністрамі замежных спраў краін АДКБ для дакладу кіраўнікам дзяржаў аб прызначэнні прадстаўніка Беларусі з 1 студзеня 2020 года, як гэта прадугледжана рашэннем Рады калектыўнай бяспекі», — сказаў Семерыкоў.

Ён адзначыў, што «з 1 студзеня 2020 года чарга замяшчаць пасаду генеральнага сакратара пераходзіць да Рэспублікі Беларусь». Сямерыкаў растлумачыў, што «сёння гэтую пасаду павінен займаць прадстаўнік Арменіі, але ў сувязі з форс-мажорам, тым, што здарылася (адстаўка прадстаўніка Арменіі Юрыя Хачатурава) канчаткова рашэнне аб прызначэнні генеральнага сакратара будзе прынятае 22 мая».

Семерыкоў нагадаў, што ад Беларусі ўнесена адна кандыдатура (дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась). «Гэтая кандыдатура прайшла ўзгадненне. Многія прэзідэнты ўхвалілі гэтую кандыдатуру, падпісаны адпаведныя рашэнні», — заявіў в.а. генеральнага сакратара АДКБ.

interfax.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера