Знайсці
16.05.2019 / 12:521РусŁacБел

Лукашэнка растлумачыў, якія прадпрыемствы нельга страціць

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры ўзгадненні кандыдатуры новага генеральнага дырэктара МАЗа, піша БелТА

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што МАЗ уваходзіць у лік важнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны.

«Мы гэта прадпрыемства не можам страціць. МАЗ, БелАЗ, МТЗ — гэта твар нашай краіны і нашага аўтамабілебудавання», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым жа выказаў незадаволенасць эфектыўнасцю работы Мінскага аўтамабільнага завода. «Вялікія магчымасці патэнцыйна у МАЗа. І прадпрыемства вонкава нядрэннае, і калектыў нядрэнны (гэта ж школа якая!),

а эканамічныя паказчыкі слабыя. Мы не можам трымаць стратнае прадпрыемства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён арыентаваў новага кіраўніка на прыняцце дзейсных мер для вываду завода са складанай сітуацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера