Знайсці
16.05.2019 / 12:158РусŁacБел

Лукашэнка: Расія сябе такім чынам паводзіць — незразумелым

Аляксандр Лукашэнка адзначае праблемы з экспартам беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію, нягледзячы на ​​прынятыя раней балансы.

Гэты факт ён канстатаваў сёння, разглядаючы кадравыя пытанні, перадае БелТА.

«На нашых традыцыйных рынках вы бачыце, што вельмі складана сёння працаваць. Тым больш, Расія сябе такім чынам паводзіць — незразумелым. Нават планы выпрацавалі з імі — балансы паставак малака, мяса, і мы іх не выконваем, бо закрылі рынак. Гэта ж не справа, калі мы дамаўляемся па аб'ёме, колькі мы паставім на расійскі рынак, і мы не можам паставіць з-за тармажэння. Гэта сур'ёзнае пытанне. Нам трэба абмяркоўваць сур'ёзна на высокім узроўні, на ўзроўні ўрадаў, гэтую праблему», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера