Знайсці
16.05.2019 / 11:306РусŁacБел

Экс-кіраўнік мінскага АМАПа ўзгадаў, як разбіраўся з расійскім хакейным трэнерам: Узяў 20 чалавек і рушыў у гатэль, каб прыцягнуць да адказнасці

Былы кіраўнік мінскага АМАПа Аляксандр Лукомскі ўспомніў пра падрабязнасці інцыдэнту з расійскім трэнерам Андрэем Назаравым, які падчас матча КХЛ у 2011 годзе напаў на заўзятараў сталічнага «Дынама»

«Я стаяў каля пляцоўкі. І калі Назараў пачаў біць па шкле абазначаць удары, мы падбеглі яго супакоіць, але ён быў у неадэкватным стане і нецэнзурна лаяўся. Пазней Назараў зрабіў некалькі недапушчальных жэстаў у адрас заўзятараў.

Гэта было дробнае хуліганства. Вырашылі, раз чалавек здзейсніў супрацьзаконнае дзеянне, то павінен панесці пакаранне. У распранальню пасля матча мы не заходзілі — чакалі на выхадзе з арэны. А калі каманда пачала рухацца ў бок аўтобуса, ён зноў пачаў лаяцца матам, і я папярэдзіў: «Мы не скончылі размову! Вы яшчэ адкажаце за зробленае». Даведаўшыся, што каманда жыве ў гатэлі «Вікторыя», узяў з сабой чалавек 20, паведаміў пра гэта начальніку ГУУС Аляксандру Барсукову, ён таксама прыехаў, і мы рушылі ў гасцініцу. Падняўшыся на паверх, убачылі кагосьці з хакеістаў. Без ужывання сілы папрасілі іх пастаяць каля сцяны, а потым зайшлі ў нумар да Назарава.

Я трэнеру адразу паведаміў: «Таварыш Назараў, вы парушылі грамадскі парадак - груба выказваліся нецэнзурнай лаянкай. Вас затрымаюць і даставяць у ізалятар часовага ўтрымання, дзе будзеце чакаць суда, на якім вам вынесуць прысуд. Так паступаць з нашымі заўзятарамі нельга».

Але потым я сказаў яму, што ёсць іншы варыянт — папрасіць прабачэння перад беларускімі заўзятарамі на відэакамеру і сказаць, што ён быў у неадэкватным стане. У такім выпадку мы былі гатовыя яго адпусціць. Ён паслухмяна, пакорліва пагадзіўся, сеў на крэсла. Прыйшоў наш супрацоўнік з камерай і запісаў словы Назарава. Інцыдэнт быў вычарпаны», - распавёў экс-кіраўнік мінскага АМАПа ў інтэрв'ю tribuna.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930