Знайсці
16.05.2019 / 09:504РусŁacБел

На Філіпінах трое дзяцей прэзідэнта выйгралі выбары

Дачка і два сыны прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ занялі дзяржаўныя пасады ў ходзе прамежкавых выбараў, апярэдзіўшы сваіх супернікаў з велізарным адрывам, паведамляе CNN.

Па інфармацыі выдання, на выбарах зарэгістравана мноства парушэнняў. Сара Дутэртэ, якая займае пасаду мэра Даваа, роднага горада свайго бацькі, была пераабраная на пасаду. Яна атрымала больш за 580 тысяч галасоў, а яе адзіны супернік - усяго каля чатырох тысяч.

Яе брат Себасцьян Дутэртэ стаў віцэ-мэрам горада. У яго на гэтых выбарах не было канкурэнтаў - ён заняў пасаду, якую вызваліў яго брат, Паола Дутерте. Паола ў выніку галасавання заняў крэсла Палаты прадстаўнікоў краіны — за яго аддалі галасы 197 тысяч выбаршчыкаў, а найбліжэйшы яго супернік набраў крыху больш за пяць тысяч.

Паведамляецца, што ў ходзе выбараў у вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання не прайшоў ніводзін кандыдат ад апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930