Знайсці
15.05.2019 / 17:482РусŁacБел

Адказ з Мінаблвыканкама на зварот чытача «НН» па Ждановічах

Мінскі аблвыканкам разгледзеў ліст па пытанні паляпшэння стану дарожнага пакрыцця вуліц у аг. Ждановічы Мінскага раёна і паведамляе наступнае.

Чытайце таксама: Гэта не Якуція і не Луганск. Гэта вуліца ў Ждановічах, якая вядзе да школы-інтэрната ФОТЫ

Згодна з рашэннем Мінскага райвыканкама ад 24 жніўня 2018 г. №4216 (са змяненнямі і дапаўненнямі) вуліцы ў аг. Ждановічы Мінскага раёна замацаваны за спецыялізаванай арганізацыяй дзяржаўным прадпрыемствам «Мінрайгаррамаўтадар».

Вуліцы Артылерыстаў, Танкістаў, Садовая, Шырокая (у межах з'езду з вул. Артылерыстаў на вул. Шырокую працягласцю 80 м) у аг. Ждановічы ўключаны ў план работ дзяржаўнага прадпрыемства «Мінрайгаррамаўтадар» па бягучым рамонце вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў Мінскага раёна на 2019 год, якія фінансуюцца з раённага бюджэту. На названых вуліцах запланавана выкананне работ па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця з пакладкай дадатковага пласту асфальтабетону. Правядзенне работ па капітальным рамонце вул. Шырокай, а таксама ўладкаванні пешаходных сувязяў па названай вуліцы планам работ не прадугледжана.

Разам з тым паведамляем, што з мэтай арганізацыі бяспечнага і безбар'ернага асяроддзя, адаптаванага для фізічна аслабленых асоб усіх катэгорый, Мінскім райвыканкамам у адрас дзяржаўнага прадпрыемства «Мінрайгаррамаўтадар» накіравана даручэнне аб разглядзе магчымасці змены дыслакацыі знакаў дарожнага руху на вуліцах ад чыгуначнай станцыі ў аг. Ждановічы да школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, бо змяненне транспартнага трафіку на названых вуліцах не плануецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031