Знайсці
15.05.2019 / 14:43РусŁacБел

Стала вядома імя расійскага бізнэсмена, які даў хабар гендырэктару «Белтэлекама»

КДБ 4 мая распаўсюдзіў паведамленне аб затрыманні генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргея Сівадзедава, «які атрымаў хабар за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання памерам 15 000 еўра». У рамках следства па крымінальнай справе па арт. 430 і 431 КК у якасці абвінавачанага прыцягнуты і хабарадавальнік — грамадзянін Расіі К.

Як даведаўся Office Life, грамадзянін Расіі К. — гэта Уладзімір Казанцаў, жыхар Екацярынбурга. Яму 49 гадоў. Зараз хатні тэлефон Уладзіміра Казанцава не адказвае.

Некалькі гадоў таму Казанцаў кіраваў Уральскім філіялам кампаніі «Энвіжн Груп». У інтэрв'ю часопісу «Чалавек года» ў 2012 годзе ён распавядаў аб праектах кампаніі: распрацоўках інфармацыйных прадуктаў для банкаўскай сферы, сотавай сувязі, атамнай энергетыкі, дзяржаўных органаў і сілавых структур.

У кампаніі «Энвіжн-Урал» Office Life распавялі, што спадар Казанцаў не працуе прыкладна з 2015 года.

У 2017 годзе Казанцаў «засвяціўся» сярод удзельнікаў IX Міжнароднага IT-форуму ў Ханты-Мансійску як прадстаўнік ТАА «Ай Ці Хорс» (Екацярынбург).

У красавіку 2018 года Казанцаў удзельнічаў у XVIII Усерасійскай нарадзе «Энергаэфектыўнасць 2.0. — Лічбавы вектар». Яго пасада ўказаная як намеснік дырэктара па працы з дзяржаўнымі і карпаратыўнымі сегментамі екацярынбургскага філіяла ПАА «Растэлекам». У «Растэлекаме» паведамілі, што «такі чалавек не працуе ў кампаніі з канца 2018 года».

Нагадаем, у доме экс-кіраўніка «Белтэлекама» Сівадзедава канфіскавана $470 тысяч. Накладзены арышт на тры кватэры ў Мінску, у тым ліку аформленыя на падстаўных асоб, а таксама зямельны ўчастак з жылым домам у Мінскім раёне.

Паведамляецца, што абвінавачаныя супрацоўнічаюць са следствам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031