Знайсці
15.05.2019 / 11:31РусŁacБел

Экспертыза не паказала прыкмет атручвання Сяргея Дарэнкі

Судова-хімічнае даследаванне не паказала прыкмет таго, што журналіст Сяргей Дарэнка мог быць атручаны. Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў бюро судмедэкспертызы.

Пра тое, што экспертыза не знайшла ў крыві журналіста Сяргея Дарэнкі ніякіх слядоў забароненых рэчываў або ядаў, таксама паведамляе Telegram-канал BAZA.

«Як толькі мы гэтую паперу (вынікі экспертызы) атрымаем афіцыйна, мы тут жа пра гэта паведамім, пакуль паперы няма. Я не ведаю, ці ёсць яна ў Юліі [Дарэнка]», — паведаміў РБК генеральны дырэктар радыёстанцыі «Говоріт Москва» Уладзімір Мамантаў.

Жонка Сяргея Дарэнкі Юлія адмовілася ад каментароў РБК, звязацца з дачкой Кацярынай не ўдалося.

Журналіст Сяргей Дарэнка разбіўся 9 мая ў цэнтры Масквы пры падзенні з матацыкла. Яму было 59 гадоў. Судмедэксперты прыйшлі да высновы, што прычынай смерці Дарэнка стаў разрыў аорты, аднак яго дачка Кацярына напісала ў паліцыю заяву з патрабаваннем паўторна праверыць прычыны смерці свайго бацькі. Яна і яшчэ адна дачка журналіста ад першага шлюбу лічаць, што Сяргей Дарэнка мог быць атручаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930