Знайсці
15.05.2019 / 10:531РусŁacБел

На пасаду прэзідэнта Латвіі прэтэндуе тры чалавекі

Эгіл Левітс — фаварыт выбарчай кампаніі, freecitylv

На выбары прэзідэнта Латвіі вылучана тры кандыдатуры: кіруючая кааліцыя вылучыла суддзю Суда ЕС Эгіла Левітса, Саюз «зялёных» і сялян — амбудсмэна Юрыса Янсанса, дэпутаты ўнутранай апазіцыі партыі Кансерватыўнай партыі Латвіі дэпутата Юрыса Шмітса.

Падтрымку кандыдатуры Левітса выказалі нацыянальнае аб'яднанне «Усё для Латвіі» — «Тэўземей ун Брівібай»/Рух за нацыянальную незалежнасць Латвіі, Новая кансерватыўная партыя (НКП) і аб'яднанне «Для развіцця / За!», у якіх разам у Сейме 41 мандат. Левітса плануе падтрымаць і «Новае Адзінства» (8 мандатаў), а таксама некаторыя дэпутаты з «KPV LV». Такім чынам, Левітс можа набраць 55 галасоў, неабходных для абрання прэзідэнтам.

Для абрання прэзідэнта Латвіі ў Сейме неабходны 51 голас. Дата выбараў канчаткова яшчэ не вызначана.

Прэзідэнта ў Латвіі абірае парламент. Сённяшні прэзідэнт Раймондас Веёніс быў кандыдатам ад Саюза зялёных і сялян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930