Знайсці
15.05.2019 / 09:452РусŁacБел

У суботу па вуліцах Мінска зноў праедуць легенды сусветнага аўтапрама

Выстава ў мінулым годзе, фота Паўла Мурашкі, Tut.by

18 мая Мінск у 10.30 сустракае XII міжнародны фестываль рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск — 2019», арганізатарам якога традыцыйна выступаюць грамадскія аб’яднанні «АўтаАмерыка» і БРСМ, піша Звязда

Падзея, якая дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы дакрануцца да гісторыі сусветнага аўтапрама, аб’яднае каля 130 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі.

Плануецца, што ў 10.30 пад гукі аркестра Міністэрства ўнутраных спраў картэж унікальных рэтра-аўтамабіляў прыбудзе на плошчу Дзяржаўнага сцяга. Пазнаёміцца з эксклюзіўнымі аўтамабілямі мінчане і госці беларускай сталіцы змогуць тут жа з 11.00 да 13.00.

З 13.00 да 14.00 рэтракалона пройдзе па маршруце: плошча Дзяржаўнага сцяга — плошча Перамогі — Кастрычніцкая плошча.

Падчас пераезду запланаваны круг пашаны вакол плошчы Перамогі. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнікі злёту гукавымі сігналамі аўтамабіляў ушануюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, ускладуць кветкі да Вечнага Агню каля манумента Перамогі.

З 14.00 да 17.00 экспазіцыя аўтамабіляў размесціцца на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі.

На прыпыначных пунктах кожны ахвотны зможа сфатаграфавацца на памяць побач з авталегендамі, абяцаюць арганізатары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930