Знайсці
15.05.2019 / 09:154РусŁacБел

«Нарадзіла ў інтэрнаце, а потым задушыла і выкінула са смеццем»: следчыя затрымалі маці за забойства, учыненае яшчэ ў 2004 годзе

У студзені 2004 года на палігоне для бытавых адкідаў паблізу Клімавічаў знойдзена цела нованароджанага. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, дзіця нарадзілася жывым і памерла ад задушвання — з пятлёй на шыі, піша СК.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).
Асоба, якая ўчыніла злачынства, знойдзена тады не была. Аднак у ходзе расследавання шляхам правядзення экспертных даследаванняў быў устаноўлены генатып маці нованароджанага.

Следчымі дапытана больш за 270 жанчын, якія пражывалі ў 2004 годзе ў раёне жылога сектара, адкуль вывозілася смецце. У іх былі атрыманыя біялагічныя ўзоры для правядзення параўнальнай генетычнай экспертызы.

У выніку далейшых даследаванняў устаноўлена супадзенне біялагічнага матэрыялу адной з жанчын з генатыпам маці забітага. Гэта 37-гадовая жанчына. У ходзе допыту яна патлумачыла, што нарадзіла хлопчыка ў інтэрнаце па месцы жыхарства, пасля чаго задушыла яго і выкінула разам са смеццем.

Падазраваная затрымана. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930