Знайсці
15.05.2019 / 08:4132РусŁacБел

«Шматдзетны бацька, маленькая «двушка», мінімальная паездка — 25 рублёў»: таксіст, што вёз пасажырку за 73 рублі, патлумачыў, чаму так зрабіў

Учора чытачоў ускалыхнула гісторыя пра таксіста Вадзіма, які нядаўна падвёз Наталлю, якая прыехала ў Мінск з Лунінца, з вакзала да вуліцы Маякоўскага за 73 рублі.

Чарговы шакуючы чэк за паездку ў таксі: 73 рублі за паўтара кіламетра

Пасля публікацыі артыкула ў рэдакцыю Tut.by звярнуўся Вадзім. Паводле яго слоў, справа была зусім не так, як распавяла пасажырка, а ў яго працы ніякіх парушэнняў няма —патрабаванні закона ён выконвае.

— Пасажырка не пыталася ў мяне, ці давязу я яе за пяць рублёў. Калі б пра гэта ішла гаворка ад пачатку, то я б ёй адмовіў,

бо ў мяне мінімальная паездка каштуе 25 рублёў.

Яна села ў машыну, пра грошы наогул гаворкі не вяла і на шыльду з тарыфамі нават не глядзела, — патлумачыў мужчына. — Пасля дастаўкі жанчыны па адрасе я сапраўды паехаў — зразумеў, што маюць быць доўгія разборкі, таму трэба было паставіць машыну там, дзе перашкаджаць нікому не буду, бо да гэтага я стаяў каля краю праезнай часткі.

— Пакуль чакалі міліцыю, жанчына сышла з машыны ў дом, да якога мы пад'ехалі. Таксометр сапраўды ўвесь гэты час працаваў. Чаму я павінен яго спыняць, паездка яшчэ не завершана, пасажырка не збіралася разлічвацца.

Усе размовы Вадзіма з пасажыркай фіксавала відэакамера ў салоне, запіс кіроўца паказваў міліцыі.

— Да мяне ніякіх пытанняў у міліцыі не было: я працую легальна, усе неабходныя дакументы ёсць. Думаю, калі гэта справа дойдзе да суда, то праўда будзе на маім баку …

Вадзім вельмі ўпэўнены ў сваёй рацыі, бо стаж працы ў таксі ў яго салідны — каля 12 гадоў, за гэты перыяд яму прыходзілася сутыкацца і вырашаць розныя сітуацыі. Працаваў ён і праз дыспетчарскую службу, і як іпэшнік, але апошнія гады — таксіст ад прыватнай фірмы.

— Зараз я не працую праз дыспетчарскія службы, а толькі ад борта, таму тарыфы прызначаю па ўзгадненні з фірмай-перавозчыкам — закон гэта дазваляе рабіць, і такой магчымасцю карыстаюся, — кажа аўтамабіліст.

Высокім кошт сваіх паслуг Вадзім не лічыць, кажа, што ён апраўданы, улічваючы, як расце кошт паліва ў Беларусі, у колькі абыходзіцца ўтрыманне аўтамабіля.

— Ездзіць па цэнах дыспетчарскіх або «Яндэкса» я не буду. Па тых расцэнках, што ў іх дзейнічаюць, каб зарабіць на жыццё, трэба ездзіць у суткі па 400 км. Вы лічыце гэта нармальным? Людзі не спяць начамі, каб пракарміць сям'ю, дабіваюць свае машыны. Якая бяспека ад язды такога перавозчыка будзе? Я гэтым хлопцам кажу: «Сыходзьце вы адтуль, не пакутуйце».

Мужчына кажа, што за ўвесь час працы выпадкаў, калі пасажыры не плацілі за перавозку па дзейных у яго тарыфах, было мала.

Але часам людзі прыязджалі на месца і дзівіліся таму, колькі кіроўца просіць заплаціць за паездку.

— Часам пытаюцца, чаму, маўляў, не папярэдзілі, што столькі будзе каштаваць перавозка? Я адказваю: вы не пыталіся, а апавяшчаць пра гэта ў мае абавязкі не ўваходзіць. Вы самі павінны глядзець, якія тарыфы дзейнічаюць. У мяне вось і таблічка з вялікімі літарамі на бачным месцы вісіць — чытай

Некалькі разоў Вадзім папярэджваў сваіх пасажыраў: не аплаціце праезд — выклікаю міліцыю. Пасля гэтага пасажыры бурчэлі, але разлічваліся за аказаную паслугу.

— Усе думаюць, што мы нейкія ірвачы, мільянеры. Але гэта не так. За дзень я магу толькі дзве перавозкі зрабіць, а астатні час буду стаяць. Але за капейкі перавозіць не буду, не хачу сабе ў страту працаваць.

Мужчына кажа, што вымушаны так працаваць, бо інакш яму не пракарміць сям'ю, бо ён шматдзетны бацька. Сям'я жыве ў маленькай «двушцы», палепшыць жыллёвыя ўмовы няма магчымасці — жонка Вадзіма не працуе, а яго даходу не хопіць на атрыманне крэдыту. Усё багацце ў іх - гэта KIA, на якой ён таксіст.

— Мне вельмі важны свабодны графік, бо часам трэба падмяніць жонку і паглядзець за дзецьмі. Працуючы з прывязкай да офіса, я б такога сабе ніколі не мог дазволіць або працаваў быў за 400 рублёў, а жыць за што?

Кіроўца лічыць, што ў Беларусі даўно трэба было зрабіць адзіны тарыф для таксі, якія бяруць заказы на перавозку ад борта, тады б не было такой блытаніны і нездаволенасцяў ад пасажыраў, як цяпер.

Юлія Альгерчык, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера