Знайсці
15.05.2019 / 08:049РусŁacБел

Паглядзіце, які прыгожы помнік паставілі Нямецкай слабадзе ў Мінску ФОТА

У Лютэранскім скверы ў Мінску адкрылі памятны знак Нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў пасол Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, піша Радыё Свабода.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Нямеччыны.

«Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Мінска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы — Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака», — сказала Вольга Штокман.

На пачатку 20 ст. у Мінску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

«І ў мяне з'явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Менска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў», — кажа Вольга Штокман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930