Знайсці
14.05.2019 / 22:315РусŁacБел

Канстытуцыйны суд Украіны ўзначаліла юрыстка з Данецка

Суддзі Канстытуцыйнага суда Украіны абралі яго старшынёй Наталлю Шапталу, паведамляе Укрінформ.

Наталля Шаптала.

Наталля Шаптала нарадзілася 18 красавіка 1959 года ў Данецку.

У 1987 годзе яна скончыла юрыдычны факультэт Алтайскага дзяржаўнага універсітэта.

У 1985-1987 гадах працавала юрысконсультам Данецкага металургічнага завода імя Леніна, з 1987 года па 1989 год — стажорам пракуратуры, памочнікам пракурора Ленінскага раёна Данецка.

У перыяд з 1990 па 1996 год была інструктарам Ленінскага райкама партыі, памочнікам пракурора Данецка, старэйшым памочнікам пракурора Данецкай вобласці.

З 1996 года па 2006 год Шаптала працавала на пасадах суддзі Ленінскага раённага суда Данецка, суддзі Апеляцыйнага суда Данецкай вобласці.

На працягу 2006-2010 гадоў была суддзёй, першым намеснікам старшыні Данецкага апеляцыйнага адміністрацыйнага суда.

У верасні 2010 года X з'ездам суддзяў Украіны Шаптала прызначаная суддзёй Канстытуцыйнага Суда Украіны. Прысягу прыняла 21 верасня 2010 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера